Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МУС Узбэкістану: падсудных не катавалі


ТАШКЕНТ. Міністэрства ўнутраных справаў Узбэкістану папярэдзіла журналістаў аб іх адказнасьці пры асьвятленьні судовага працэсу над 15-цю ўдзельнікамі падзеяў у Андыжане. МУС асудзіла паведамленьні, быццам падсудныя даюць паказаньні пасьля доўгіх катаваньняў у вязьніцы. Працэс у Вярхоўным Судзе Ўзбэкістану пачаўся 20 верасьня. Усе падсудныя прызналі сябе вінаватымі ў распальваньні ісламісцкага бунту ды пакаяліся за зьдзейсьненае. МУС заклікала журналістаў “строга” прытрымлівацца журналісцкай этыкі й чакаць рашэньня суда. Узбэцкія ўлады сьцьвярджаюць, што ў Андыжане загінулі 187 чалавек у выніку дзеяньняў ісламісцкіх ваеўнікоў. Праваабаронцы й сьведкі заяўляюць, што загінула больш за 700 чалавек, пераважна мірных жыхароў, з-за агню, які адкрылі ўрадавыя сілы па мірнай дэманстрацыі.
XS
SM
MD
LG