Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: тысячы людзей пад заваламі


ІСЛАМАБАД. Прэм’ер-міністар Пакістану Шаўкат Азіз заявіў, што колькасьць ахвяраў катастрафічнага суботняга землятрусу дасягае 23 тысяч чалавек. Паводле ацэнак ААН, ахвяраў будзе значна болей – тысячы людзей трэція суткі застаюцца пад заваламі. Сотні тысяч людзей апынуліся бяз даху над галавою – бязь ежы й пітной вады. Выратавальныя работы на поўначы Пакістану ўскладняюцца няспыннымі ліўнямі й шквальным ветрам.

У суседняй Індыі ахвярамі землятрусу, паводле афіцыйных зьвестак, сталі калі тысячы трохсот чалавек.
XS
SM
MD
LG