Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія прабачылася за ахвяры ў Басры


БАСРА. Брытанскі ўрад усё ж кампэнсуе ахвяры й пашкоджаньні, выкліканыя танкавай атакай на турму, дзе ўтрымліваліся два брытанскія жаўнеры. 19 верасьня гэтыя жаўнеры стрэлілі ў ірацкага паліцыянта, калі той спыніў іх на КПП. Брытанскія ж улады цьвердзяць, што іхных жаўнераў захапілі сілы, блізкія да ваеўнікоў. Падчас штурму былі разбураныя сьцены вязьніцы, а некалькі іракцаў – забітыя ці параненыя.

У Басры прайшла масавая дэманстрацыя пратэсту супраць такіх дзеяньняў. Брытанскае консульства і Рада правінцыі Басра выпусьцілі сумесную заяву, дзе выказваюць спачуваньне “ахвярам з абодвух бакоў”.
XS
SM
MD
LG