Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Райс сустрэлася зь лідэрамі Кіргізстану


БІШКЕК. Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс правяла сёньня ў Кіргізстане сустрэчы з кіраўнікамі гэтай краіны. У цэнтры ўвагі на перамовах Райс з прэзыдэнтам Курманбэкам Бакіевым і прэм’ерам Фэліксам Кулавым быў ход палітычных і эканамічных рэформаў у Кіргізстане. Паводле Райс, Злучаныя Штаты хочуць дапамагчы Кіргізстану ў рэалізацыі эканамічных рэформаў для выхаду краіны на міжнародныя рынкі.

На працягу найбліжэйшых трох дзён дзяржасакратар ЗША наведае таксама Казахстан, Таджыкістан і Аўганістан.
XS
SM
MD
LG