Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Пятро Парашэнка ідзе ў суд


КІЕЎ. Экс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Пятро Парашэнка заявіў пра намер абскардзіць у судзе факт завядзеньня ў адносінах да яго крымінальнай справы.

Напярэдадні Генэральная пракуратура Ўкраіны выставіла Парашэнку абвінавачаньне ў процідзеяньні гаспадарчай актыўнасьці двух прадпрыемстваў, якія вялі будаўніцтва шматкватэрнага жылога комплексу ў цэнтры Кіева. Прэсавая сакратарка Парашэнкі назвала сёньня памянёнае абвінавачаньне абсурдным.
XS
SM
MD
LG