Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гаага: пачатак "вукаварскага" працэсу


ГААГА. Тры былыя афіцэры югаслаўскай арміі сталі сёньня перад Гааскім трыбуналам – іх вінавацяць у судзеяньні масаваму забойству мірных людзей у харвацкім горадзе Вукавар у 1991 годзе.

Этнічным сэрбам Весяліну Сьліванчаніну, Міле Мрксічу й Міраславу Радзічу выстаўленыя абвінавачаньні ва ўчыненьні ваенных злачынстваў. Паводле Гааскага трыбуналу, названыя афіцэры дазволілі сэрбскім апалчэнцам забіць звыш 260 чалавек – пацыентаў вукаварскага шпіталю і ўцекачоў, якія хаваліся ў шпіталі.

Усе тры абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.
XS
SM
MD
LG