Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-прадстаўнік Францыі ў ААН арыштаваны


ПАРЫЖ. Былы прадстаўнік Францыі ў Радзе Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Жан-Бэрнар Мэрымэ арыштаваны з абвінавачаньня ў карупцыі.

Паводле францускіх уладаў, у сьледзтва ёсьць падставы лічыць, што Мэрымэ мае дачыненьне да карупцыйнага скандалу вакол праграмы ААН для Іраку “Нафта ў абмен на харчаваньне” і браў хабары ад рэжыму Садама Хусэйна.

Жан-Бэрнар Мэрымэ прадстаўляў Францыю ў Радзе Бясьпекі ААН у першай палове 1990-х гадоў.
XS
SM
MD
LG