Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У выніку аварыі ў Празе загінуў беларус (фота)


Алена Ціхановіч, Прага Як мы паведамлялі раней, учора ўвечары ў Празе адбылася сур''ёзная аварыя. Чэскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што ў групу беларускіх турыстаў, якія выходзілі з аўтобуса, урэзалася аўтамашына, за рулём якой знаходзіўся п''яны кіроўца.

Радыё Свабода атрымала больш дакладную інфармацыю ад консульскай службы беларускай амбасады ў Празе. Паводле інфармацыі амбасады, у аварыю патрапіў беларускі аўтобус, які абслугоўваў расейскіх турыстаў ад агенцтва “Топ Тур Вояж”.

Аўтамашына ўрэзалася ў групу турыстаў, якія ў той момант сядалі ў аўтобус. У выніку некалькі людзей атрымалі сур''ёзныя траўмы. Сьмяротна быў траўмаваны гід групы, 35-гадовы грамадзянін Беларусі. Беларуская амбасада ўжо зьвязалася зь яго сям’ёй.

У консульскім аддзеле нам таксама нагадалі дзяжурны тэлефон амбасады ў Празе для сувязі ва ўсіх неадкладных выпадках: 233 540 899.

Фотарэпартаж









XS
SM
MD
LG