Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія нацыянальныя стэрэатыпы ў палякаў?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Палякам жывецца ўсё лепей, яны больш шчасьцлвыя і маюць лепшае здароўе, чым яшчэ пяць гадоў таму – пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы “Грамадзкі дыягназ 2005”, якую падрыхтавала польская Рада грамадкага маніторынгу.

Палякі самі прызнаюцца, што адна з адметных рысаў іхнага нацыянальнага характару – наракаць на жыцьцё, прычым паўсюль – у размове з калегамі на працы, у краме зь незнаёмцамі, ці з сябрамі на вакацыях каля мора у цёплых краінах. Такім чынам, як сьведчаць вынікі дасьледаваньня “Грамадзкі дыягназ”, у палякаў складася даволі шмат стэрыятыпаў пра ўласнае жыцьцё, якім яны самі і пярэчаць у часе апытаньняў. Прафэсар Януш Чапіньскі.

(Чапіньскі: ) “Палякі ня толькі ўсё больш шчасьлівыя ў краіне, якую лічаць нешчасьлівай, але і здаравейшыая. Адзін з сымптомаў выздараўленьня палякаў гэта тое, што зьмяншаецца, прыкладам, колькасьць тых, хто паліць цыгарэты”.

Пры гэтым павялічваецца колькасьць тых, хто спажывае алькаголь. Але адначасова расьце працягласьць жыцьця палякаў, а асобаў з вышэйшай адукацыяй у Польшчы цяпер у два з паловай разы больш, чым на пачатку 90-х, а рэальны даход на аданаго жыхара краіны цягам апошніх пяці гадоў падвысіўся на 26%.

У 2000 годзе ніжэй рысы беднасьці жыла кожная трэцяя польская сям’я, цяпер – штопятая.

Паводле справаздачы, траціне палякаў надалей не хапае грошай на бягучыя выдаткі, але пры гэтым, прыкладам, кампутар ёсьць у кожнай другой хаце, а сталы доступ да інтэрнэту мае кожны чацьверты жыхар Польшчы.

Паводле “Грамадзкага дыягназу 2005”, палякі застаюцца малаактыўнымі, што да грамадзкага жыцьця і дагэтуль успрымаюць уласную дзяржаву, як нешта асобнае ад сябе. Акрамя гэтага, значаная частка апытаных прызнаецца, што для ўласнай карысьці яны гатовыя выкарыстаць недасканаласьць заканадаўства і няспрытнасьць дзяржаўных ворганаў.
XS
SM
MD
LG