Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экіпаж МКС вярнуўся на Зямлю


АРКАЛЫК. КАЗАХСТАН. У аўторак у 4.30 паводле менскага часу экіпаж Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС), які правёў на калязямной арбіце палову году, вярнуўся на Зямлю. Апарат “Саюз” з расейскім касманаўтам Сяргеем Крыкалёвым, амэрыканскім астранаўтам Джонам Філіпсам і касьмічным турыстам Грэгары Олсэнам зрабіў пасадку ў Казахстане. Крыкалёў і Філіпс адпрацавалі на арбіце 179 сутак, а касьмічны турыст Олсэн правёў на станцыі восем дзён. Паведамляецца, што пасьля прызямленьня яны адчуваюць сябе добра.
XS
SM
MD
LG