Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікая Брытанія хоча забараніць яшчэ 15 тэрарыстычных арганізацыяў


ЛЁНДАН: У рамках анты-тэрарыстычнага заканадаўства брытанскі ўрад хоча забараніць 15 міжнародных арганізацыяў. Сярод іх ёсьць ісламскія групоўкі Ансар аль-Іслам і Ансар аль-Суна адказныя за сэрыяю атакаў супраць кааліцыйных сілаў ў Іраку. Паводле міністра ўнутраных справаў Чарльза Клярка, Вялікая Брытанія ня павінна дапускаць глядзець праз пальцы на тэрарызм ні ў сябе, ні ў сьвеце. Дагэтуль брытанскія ўлады забаранілі 25 міжнародных арганізацыяў і 14 ірляндзкіх груповак. Сярод іх Аль Кайда, Хамас ды Ірляндзкая Рэспубліканская Армія. Пашырэньне сьпісу забароненых арганізацыяў павінна быць ухваленае дзьвумя палатамі брытанскага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG