Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Азіі перавысіла 40 тысяч чалавек


ІСЛАМАБАД: Колькасьць ахвяраў суботняга землятрусу ў Індыі, Пакістане і Аўганістане перавысіла 40 тысяч чалавек. Дырэктар Мэтэаралягічнага дэпартамэнту Пакістану д-р Камар уз-Заман Чоўдры заявіў, што землятрус быў самым магутным за апошняе стагодзьдзе. Дагэтуль, улады Пакістану пацьвердзілі сьмерць 20 тысяч чалавек. У Пакістан паступае міжнародная дапамога. У краіну накіраваліся ратаўнічыя службы з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Расеі, Кітаю ды іншых краін. Міжнародныя дабрачынныя арганізацыі лічаць, што як мінімум 120 чалавек у рэгіёне катаклізму патрабуюць неадкладнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG