Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран згодны аднавіць перамовы ў справе сваіх ядзерных праграмаў


ТЭГЭРАН: Прадстаўнік Вярхоўнай Рады Бясьпекі Ірану Алі Махамадзі заявіў, што Іран прыняў стратэгічнае рашэньне аб сваім удзеле ў перамовах у справе ядзерных праграмаў. Паводле яго, у спрэчцы паміж Тэгэранам і міжнароднай супольнасьцю няма іншага выйсьця, як перамовы. Тэгэран пасьлядоўна цьвердзіць, што ён ўсяго толькі разьвівае атамную энэргэтыку, і што гэта не пярэчыць Дамове ад Нераспаўсюдзе Ядзернай Зброі. У верасьні Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі прыняла рэзалюцыю аб тым, што Іран ня выконвае свае абавязацельствы ў галіне ядзернай бясьпекі і што павінен здаць справаздачу са сваёй дзейнасьці перад Радай Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG