Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Робэрт Аўман і Томас Шэлінг ляўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі


СТАКГОЛЬМ: Нобелеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымалі: Робэрт Аўман, грамадзянін Ізраілю і ЗША, і амэрыканец Томас Шэлінг. Каралеўская Швэдзкая Акадэмія Навук паведаміла, што два навукоўцы атрымалі прэмію за дасьледваньні, якія “паглыбілі нашае разуменьне канфлікту і супрацоўніцтва шляхам аналізу тэорыі гульняў”. “Чаму адны групы людзей, арганізацыяў і краінаў пасьпяхова супрацоўнічаюць паміж сабою, падчас калі іншыя пакутуюць ад канфліктьаў? Праца нобелеўскіх ляўрэатаў акрэсьлівае тэорыю гульняў, інтэрактыўнага рашэньня, як асноўнага падыходу да гэта старой праблемы”-гаворыцца ў заяве Акадэміі. Прэмія ў галіне эканомікі была заснаваная ў 1968 годзе Цэнтральным Банкам Швэцыі ў дадатак да ўзнагародаў ў 5 іншых галінах навукі ўстаноўленых ў 1896 годзе Альфрэдам Нобелям.
XS
SM
MD
LG