Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз засьцерагаецца ад птушынага грыпу


БРУСЭЛЬ: У сувязі з эпідэміяй птушынага грыпу Эўракамісія ўводзіць забарону на імпарт курынага мяса з Турцыі. Аналягічныя забароны на імпарт хатняй птушкі з Турцыі і Румыніі прынялі таксама Ўкраіна і Грэцыя. У суботу ў Турцыі і на Ўкраіне былі выяўленыя першыя выпадкі птушынага групу, а ўлады прыступілі да масавага зьнішчэнья хатніх птушак. З 2003 году ў Азіі на птушыны грып памерлі 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG