Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жак Шырак: Літва мусіць заняцца Беларусьсю


Тацяна Поклад, Вільня Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікаў Літву узяць на сябе галоўную ролю ў дачыненьнях Эўразьвязу зь Беларусьсю. Паводле прэсавай прадстаўніцы літоўскага прэзыдэнта, Жак Шырак заявіў пра гэта на сустрэчы ў Парыжы з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.

Прэсавая прадстаўніца прэзыдэнта Літвы Ріта Грумадайце паведаміла, што на сустрэчы прэзыдэнтаў Францыі й Літвы размова вялася пра будучыню Эўразьвязу і абмяркоўваліся дачыненьні эўрапейскай супольнасьці з суседзямі ва Ўсходняй Эўропе. Жак Шырак прапанаваў Валдасу Адамкусу падтрымліваць асабістыя кантакты праз тэлефон і кансультавацца зь ім у важных пытаньнях.

Прэсавая прадстаўніца прэзыдэнта Літвы паведаміла:

(Грумадайце: ) “Прэзыдэнт Францыі сказаў, што прадстаўляючы у палітыцы Эўразьвязу дачыненьні зь Беларусьсю, вы, Літва, найлепш разумееце сытуацыю і ведаеце, як лепш трымацца, і мы хацелі б даць вам усю ініцыятыву”.

Жак Шырак таксама падзякаваў Літве за дапамогу Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту, які быў зачынены ў Менску і потым аднавіў працу ў Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG