Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: ці вы будзеце браць удзел у акцыі салідарнасьці 16 кастрычніка?


Ганна Соусь, Менск Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” заклікалі беларусаў узяць удзел у акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў — 16 кастрычніка а 20-й гадзіне пагасіць сьвятло і запаліць сьвечкі ў сваіх вокнах на знак салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі, зьніклымі і іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі Як ставяцца людзі да акцыі салідарнасьці і ці гатовыя яны ўзяць у ёй удзел? Гэта на менскіх вуліцах высьвятляла нашая карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Грамадзянская ініцыятыва “Мы памятаем” заклікае беларусаў 16 кастрычніка а 20-й гадзіне пагасіць сьвятло ў сваіх кватэрах і запаліць сьвечкі на знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Як вы ставіцеся да гэтага? Ці гатовыя самі ўзяць удзел у такой акцыі салідарнасьці?”

(Спадар: ) “Чаму не? У мяне шмат сяброў, якія чулі пра такія акцыі і гатовыя браць у іх удзел. У нашай кампаніі гэтыя тэмы актыўна абмяркоўваюцца”.

(Спадар: ) “Не, сам удзельнічаць я ня буду. Я даволі апалітычны чалавек, таму не бяру ўдзелу ў нейкіх акцыях. Я лічу, што гэта не павінна быць прымеркавана да нейкай даты ці моманту. Проста людзі павінны ведаць пра гэта і памятаць аб гэтым. Лічу, што гэта заўсёды павінна быць з намі”.

(Спадар: ) “Мне гэта нецікава, абыякава, што ў іх там адбываецца. Такімі пытаньнямі я ніколі не цікаўлюся і не забіваю сабе галаву”.

(Спадарыня: ) “Я — не”.

(Спадарыня: ) “Нам усё падабаецца”.

(Спадарыня: ) “Можа быць, гэта добра. Я мяркую, што гэта сапраўды будзе нейкай салідарнасьцю і знакам супраць рэпрэсіяў, супраць таго, што цяпер адбываецца ў сьвеце і ў нашай дзяржаве”.

(Спадар: ) “Канечне, трэба памятаць пра рэпрэсаваных і бязьвінна асуджаных. Вядома, акцыя гэтая добрая паводле ўнутранага зьместу. Я проста пра гэта ня чуў, але добра, што будзе акцыя, каб людзі не забываліся і памяталі. Ці вазьму я ў ёй удзел, яшчэ ня ведаю. Мне патрэбна мець пра гэта больш інфармацыі. Трэба больш падрабязна паведамляць людзям, тады будзе больш удзельнікаў у акцыях, і будзе больш салідарных з роднымі і блізкімі ахвяраў”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, напэўна, не, таму што я далёкая ад палітыкі. Для мяне гэта непрымальна”.

(Спадарыня: ) “Магчыма, я гатовая ўзяць удзел. Але пра гэтую акцыю не хапае інфармацыі, паколькі я нічога пра яе ня ведала”.

(Спадарыня: ) “Нармальна стаўлюся. Магу падтрымаць усю гэтую справу”.

(Спадар: ) “Напэўна, не. Я далёкі ад гэтых акцыяў, не бяру ўдзелу ні ў чым. Нэўтралітэт — гэта самае лепшае”.

(Спадар: ) “Я не гатовы ўзяць удзел у гэтай акцыі, таму што пытаньні, якія ўздымаюцца ў гэтай акцыі, не асьветленыя ў прэсе. На тэлебачаньні, па радыё нельга пра гэта пачуць. Я і мае сябры ня чулі пра гэта, і я ўпершыню чую пра гэта ад вас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG