Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія рэформы павінен распачаць новы прэзыдэнт?


Галіна Абакунчык, Менск Апытаньне на вуліцах сталіцы

(Спадар: ) “Мне падаецца, што трэба больш прыслухоўвацца да народу. Людзям патрэбна што? Людзям патрэбна паесьці, а каб паесьці, то трэба зарабіць. Людзі ўмеюць у нас працаваць, аднак, ім не даюць працаваць так, як бы яны гэтага хацелі”.

(Юнак: ) “Ліквідаваў бы дзьвюхмоўе і прыняў бы беларускую мову, як адзінадзяржаўную мову”.

(Спадарыня: ) “Адзінае, што мяне сёньня не задавальняе на сёньня, дык гэтай мой заробак. Таму нешта рабіла б у гэтым кірунку”.

(Юначка: ) “Шмат што перабудавала бы. Новыя будынкі пазносіла, а пакінула старыя, хоць я й разумею, што эканамічна гэта ня выгадна”.

(Юнак: ) “На гэтай ступені нашая дзяржава разьвіваецца імклівымі тэмпамі й я ня ведаю што можна прапанаваць новае яшчэ”.

(Юначка: ) “Найперш бы я распачала рэформу сельскай гаспадаркі, бо сама гэтая сыстэма не адпавядае патрабаваньням усясьветнай эканомікі. Нельга рабіць так, як ня робіць ніхто ў сьвеце. Таму я пачала бы з гэтага”.

(Юнак: ) “Перадусім я пачаў бы канвэрсію заводаў. Бо ў маім родным горадзе Пружаны ёсьць завод, які некалі працаваў на абаронку й на Маскву. А зараз ён прастойвае. Быў выпадак, калі нямецкая фірма прапанавала яго інвэставаць, але прэзыдэнт забараніў. І зараз завод стаіць, а людзі сядзяць без заробку”.

(Спадарыня:) “Я бы больш клапацілася пра моладзь, стварала розныя установы, дзе яны маглі бы навучацца й разьвівацца, бо моладзь – наша будучыня”.

(Юнак: ) “Перадусім я бы адмяніў расейскую мову, як нацыянальную, бо нашая нацыянальная мовай беларуская. Гэта самае найважнейшае. Ну й, канечне, эканоміка: зараз прэзыдэнт робіць яе для сябе, а не для народу. Трэба рабіць для народу”.

(Спадарыня: ) “Я бы распачала зьмены ў грамадзтве, якія вельмі патрэбныя.Зараз ніхто не вырашае пытаньні правоў жанчын, правоў дзіцяці, пытаньні моладзі – яны застаюцца ня вырашанымі. І ўсё гэта правакуе вельмі высокі ўзровень напружанасьці ў грамадзтве. І гэта адчуваецца – у нас не камфортна. І такія рэчы, як канцэпцыя разьвіцьця грамадзтва, канцэпцыя разьвіцьця дзяржавы, стабільнае, упэўненае ў сабе грамадзтва, залежыць ад дзяржавы, ад улады, ад людзей, які знаходзяцца пры ўладзе”.
XS
SM
MD
LG