Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанскія сацыялісты памянялі кіраўніцтва


ТЫРАНА. Альбанская апазыцыйная Сацыялістычная партыя абрала за свайго лідэра мэра Тыраны Эдзі Раму. Рама перамог у выніку галасаваньня на зьезьдзе партыі былога албанскага прэзыдэнта Рэксгэпа Мэйдані, паабяцаўшы вярнуць партыю “у сэрцы людзей”. Намесьнікам кіраўніка партыі сацыялісты абралі былога міністра абароны Пандэлі Майка. У ліпені парлямэнцкія выбары выйграла Дэмакратычная партыя прэм’ера Альбаніі Салі Бэрыша, якая мае цяпер у парлямэнце 80 месцаў са 140. Сацыялісты атрымалі 42 месцы.
XS
SM
MD
LG