Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваеўнікі выкралі 18 міратворцаў


ХАРТУМ. Прадстаўнік Зьвязу Афрыканскіх дзяржаваў паведаміў, што група ваеўнікоў выкрала 18 міратворацаў Афрыканскага Зьвязу. Нурэддзін Мэзьні заявіў, што шаснаццаць зь іх спачатку вызвалілі, а потым ізноў выкралі. Астатнія два – афіцэр міратворчых сілаў і перакладчык утрымліваюцца ў руках ваеўнікоў. Выкраданьне адбылося ў Судане, ля мяжы з Чадам, выкрадальнікі належаць да ваеўнікоў з Руху справядлівасьці ды роўнасьці. Групоўка ваюе ў правінцыі Дарфур.
XS
SM
MD
LG