Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея й Кітай перамаўляюцца ў Паўночнай Карэяй


ПХЕНЬЯН. Прадстаўнікі Расеі й Кітаю сустракаюцца сёньня з уладамі Паўночнае Карэі, каб абмеркаваць статус нядаўняй дамовы, паводле якой Паўночная Карэя адмаўляецца ад ваеннай ядзернай праграмы і атрымлівае ўзамен гарантыі бясьпекі і энэргію. Гэтае пагадненьне было заключанае ў мінулым месяцы на шасьцібаковых перамовах паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі, ЗША, Кітаем, Расеяй, Японіяй. Статус пагадненьня выклікае сумнеў пасьля таго, як Паўночная Карэя заявіла, што ня будзе дэмантаваць сваю ядзерную праграму, пакуль Вашынгтон не дасьць Пхеньяну ядзерныя рэактары на лёгкай вадзе.
XS
SM
MD
LG