Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры брытанцы параненыя ў Аўганістане


КАНДАГАР. Чатыры брытанцы былі параненыя тэрарыстам-сьмяротнікам, які тараніў іхны аўтамабіль сваім. Губэрнатар правінцыі Кандагар Асадула Халід заявіў, што брытанцы зьяўляюцца грамадзянскімі спэцыялістамі, якія аглядалі Кандагар.

(Халід:) "У выніку нападу чатыры брытанскія спэцыялісты былі параненыя. Двое зь іх параненыя цяжка, двое іншых – лягчэй. Пачатковыя зьвесткі паказваюць, што сьмяротнік быў талібам. Адзінае, што нам удалося знайсьці – гэта часткі ягонага цела і кавалкі нейкіх дакумэнтаў”.

Напад быў зьдзейсьнены праз тыдзень пасьля таго, як іншы сьмяротнік тараніў канадзкі вайсковы патруль, параніўшы аднаго аўганца і забіўшы другога. Канадцы засталіся цэлыя.
XS
SM
MD
LG