Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Птушыны грып у Румыніі ўстрывожыў Эўразьвяз


ЛЁНДАН. Эўрапейскія краіны ўстрывожаныя зьвесткамі аб выпадках птушынага грыпу ў Румыніі й Турцыі. Брытанія даслала ў Румынію экспэртаў, каб дапамагчы ў дасьледаваньнях. Нямеччына зьвярнулася да Турцыі й Румыніі з заклікам падаць Эўразьвязу й міжнародным спэцыялістам поўную інфармацыю, якую яны маюць на гэты конт. У суботу турэцкія ўлады ізалявалі фэрму на захадзе краіны, дзе сканалі 2 тыс. заражаных індычак. Анаталійская інфармацыйная агенцыя паведамляе, што ўлады зьбіраюцца знішчыць у ваколіцы ўсіх хатніх птушак і бадзяжных сабак. Баўгарыя заявіла, што яе спэцыялісты знаходзяцца ў падвышанай гатовасьці для змаганьня з птушыным грыпам. CNN паведамляе, што ў Інданэзіі вірус птушынага грыпу знойдзены ў 4-гадовага хлопчыка.
XS
SM
MD
LG