Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган "Стэн" змыў цэлыя паселішчы


ГВАТЭМАЛА.Колькасьць ахвяраў урагану “Стэн” у Цэнтральнай Амэрыцы перавысіла 1400 чалавек і працягвае расьці. Толькі ў Гватэмале ля турыстычнага возера Атытлан загінулі 500 чалавек. ЗША й Мэксыка накіравалі верталёты на дапамогу пацярпелым. Напярэдадні сотні людзей былі пахаваныя пад апоўзьнямі з гары Такана ля мэксыканскай мяжы. Шторм “Стэн” меў першую катэгорыю ўраганнай сілы, хуткасьць 130 км у гадзіну. Ратаўнікі ў Гватэмале скардзяцца, што ратаўнічыя працы ідуць цяжка й марудна з-за апоўзьняў і раскіслай глебы. Апоўзень цалкам змыў Панабай, вёску індзейцаў мая. Ніхто не ўратаваўся, бо плынь бруду й камянёў сыйшла ўночы, калі ўсе спалі. Ураган забіў таксама 70 чалавек у Сальвадоры, больш за 20 чалавек у Мэксыцы й 11 у Нікарагўа. Ва ўсіх гэтых краінах дзясяткі тысячаў людзей страцілі дамы.
XS
SM
MD
LG