Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў землятрусу -- каля 40 тыс.


навінаў Сьвятлана Курс. Сёньня ў сьвеце.

ІСЛАМАБАД. Высокапастаўленыя пакістанскія асобы паведамляюць, што дакмэнтаваная колькасьць людзей, загіблых ад суботняга землятрусу, дасягнула 19 тысячаў чалавек і працягвае расьці. Абрушылся дзьве школы ў пакістанскай мясцовасьці Маншэра, загінулі каля 400 дзяцей. Усяго ж толькі ў пакістанскай частцы Кашміру 30 тыс. загіблых. Пакістанскія вайскоўцы лічаць, што землятрус забіў каля 40 тыс. чалавек. Гаворыць пакістанскі генэрал Мухамад Хан.

(Мухамад Хан:) “Дакладная колькасьць забітых невядомая, бо няма сувязі з далёкімі вёскамі. Таму нам патрэбны час, каб даведацца рэальную колькасьць забітых. Я думаю, што гэтая лічба сягне 40 тысячаў – крыху болей або крыху меней”.

42 тыс. чалавек параненыя. Землятрус меў моц 7.6 балаў па Рыхтэру. Ягоны эпіцэнтар знаходзіўся за 95 км ад Ісламабаду, у падзеленым паміж Індыяй і Пакістанам штаце Кашмір. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што нацыя сутыкнулася са страшным бедзтвам і просіць дапамогі ў народаў сьвету. Індыйскія ўлады кажуць, што ў гэтай краіне загінулі 500 чалавек і каля тысячы параненыя. Міжнародная дапамога паступае з усяго сьвету. Трэба тэрмінова разабраць мноства завалаў, пад якімі знаходзяцца тысячы людзей. Першымі дапамогу скіравалі Японія, ЗША ды Эўразьвяз, краіны Паўднёвай Азіі, Расея, Кітай і Турцыя.
XS
SM
MD
LG