Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы перамаглі шатлянцаў 1-0, але страцілі шанцы патрапіць на фінал чэмпіянату


Ул.інф. Сёньня нацыянальная зборная Беларусі па футболе сэнсацыйна перамагла ў Глазга нацыянальную каманду Шатляндыі ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету.

Гол, забіты на 6 хвіліне матчу беларускім форвардам Віталем Кутузавым, застаўся адзіным у гульні. Беларусы выйгралі 1-0. Зборная Беларусі, аднак, страціла ўсялякія шанцы заняць другое месца ў адборачнай групе, якое дае права далей змагацца за паездку на чэмпіянат сьвету 2006 году ў Нямеччыне. Гэта стала вядома пасьля таго, як сёньня ж позна ўвечары каманда Нарвэгіі абыграла зборную Малдовы 1-0, пазбавіўшы такім чынам беларусаў нават тэарэтычных шанцаў.
XS
SM
MD
LG