Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураган "Стэн" забраў каля 1400 жыцьцяў


МЭХІКА. Колькасьць ахвяраў урагану “Стэн” у Цэнтральнай Амэрыцы перавысіла 1400 чалавек і працягвае расьці. Прэзыдэнт Гватэмалы Оскар Бэргер папярэдзіў грамадзянаў, што маштаб бяды яшчэ недаацэнены. Толькі ў Гватэмале ля турыстычнага возера Атытлан загінулі 500 чалавек. ЗША й Мэксыка накіравалі верталёты на дапамогу пацярпелым. Напярэдадні сотні людзей былі пахаваныя пад апоўзьнямі з гары Такана ля мэксыканскай мяжы. Шторм “Стэн” меў першую катэгорыю ўраганнай сілы, меў хуткасьць 130 км ў гадзіну. Разбуральная сіла зьвязаная і са складаным ляндшафтам гэтай часткі сьвету.
XS
SM
MD
LG