Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў заклікаў да нераспаўсюду ядзернай зброі


ВУСЬЦЬ-КАМЕНАГОРСК. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў зьвярнуўся да сусьветнай супольнасьці, да ўсіх дзяржаваў, што валодаюць ядзернай зброяй, з заклікам скарачаць арсэналы дзля глябальнай бясьпекі. Зьвяртаючыся да міжнароднага сымпозыюму, які праходзіць ў Вусьць-Каменагорску, Назарбаеў заявіў: “Важна, каб міжнародная супольнасьць рабіла ўсё, што можа, каб зьнішчыць матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасьці ядзернай зброі”. Назарбаеў падкрэсьліў, што Казахстан прыме ўсе меры, каб запабегчы распаўсюду ядзернай зброі і пераконваў іншыя нацыі ісьці гэтым жа шляхам. У сымпозыюме бралі ўдзел чыноўнікі НАТО, а таксама намесьнік дзяржсакратара ЗШП ў справе кантролю над узбраеньнямі Робэрт Джозэф, які знаходзіцца ў паездцы па краінах Сярэдняй Азіі дзеля абмеркаваньня праблемы нераспаўсюду.
XS
SM
MD
LG