Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія ваеўнікі адмовіліся спыніць агонь


ГАЗА. Восем груповак палестынскіх ваеўнікоў – уключаючы “Хамас” і “Ісламскі джыхад” – заявілі, што не зьбіраюцца раззбройвацца або спыніць ўзброеныя напады на Ізраіль. У аб’яднанай заяве яны заявілі, што любыя спробы раззброіць іх сустрэне жорсткі супраціў. Прэм’ер Лівану Фукад Сініёра правёў сэпаратныя перамовы з групоўкамі, каб скончыць палестынскую вайсковую прысутнасьць па-за лягерамі ўцекачоў у адпаведнасьці з патрабаваньнямі ААН.
XS
SM
MD
LG