Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачаўся пленум ЦК КПК


ПЭКІН. ЦК Камуністычнай партыі Кітаю сёньня зладзіў чатырохдзённы пленум, цягам якога дэлегаты ўхваляць плян на наступную пяцігодку, 2006 – 2010 гады. Чакаецца, што плян пяцігодкі надасьць імпульс бурліваму эканамічнаму росту, які б прытым не зашкодзіў навакольнаму асяродку. Дзяржаўная агенцыя “Сыньхуа” сьцьвярджае, што Кітай прыме стратэгію, якая блізкая да стратэгіі разьвітых краінаў – апора на тэхналёгіі, а не на танную рабочую сілу і эксплюатацыю прыродных рэсурсаў. Экалягічная дэградацыя стала галоўнай праблемай Кітаю ў выніку неўмеркаванага эканамічнага росту за апошнія гады.
XS
SM
MD
LG