Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Расея перамовяцца з Паўночнай Карэяй


ПЭКІН. Віцэ-прэм’ер Кітаю Ву І прыбыў у Пхеньян, каб працягнуць шасьцібаковыя перамовы ў справе спыненьня ядзернай праграмы Паўночнае Карэі. У аўторак туды прыбудзе прадстаўнік расейскага прэзыдэнта Канстанцін Пулікоўскі. Сам Уладзімер Пуцін адведае расейскі Далёкі Ўсход. У нядзелю кітайскі віцэ-прэм’ер сустрэнецца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ірам для перамоваў у справе двухбаковых стасункаў. Цягам шасьцібаковых перамоваў паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, ЗША, Кітаем, Расеяй ды Японіяй было дасягнутае пагадненьне, што Пхеньян спыніць сваю ядзерную праграму ўзамен на гарантыі бясьпекі і энэргетычную дапамогу. Кітай спадзяецца зладзіць новы раўнд перамоваў у лістападзе.
XS
SM
MD
LG