Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Іраку пагражае грамадзянская вайна"


ЛЁНДАН. Генэральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаваў Амр Муса заявіў у інтэрвію BBC, што ў Іраку ў любы момант можа ўспыхнуць грамадзянская вайна. Праз тыдзень у краіне мусіць адбыцца канстытуцыйны рэфэрэндум. Муса бачыць небясьпеку ў тым, што ў Іраку ўсе бакі імкнуцца “захапіць усё, што могуць захапіць”. Дыпляматы Лігі арабскіх краінаў рыхтуюцца да канфэрэнцыі, якая пройдзе ў Іраку з мэтаю прымірыць усе бакі. Тымчасам ваеўнікі працягваюць свае напады. У выбухах замінаваных дарог і аўтамабіляў загінуў адзін чалавек і параненыя 10. Амэрыканскія войскі на 7-ы дзень маштабнай апэрацыі “Сталёвы кулак” забілі каля 50 ваеўнікоў у правінцыі Анбар, ля сырыйскае мяжы. Іншая апэрацыя ідзе ў даліне Эўфрату – на шляху ваеўнікоў з Сырыі ў Багдад.
XS
SM
MD
LG