Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанцы выклікалі абурэньне ў Іраку


БАСРА. Губэрнатар ірацкай правінцыі Басра заявіў, што брытанскія вайскоўцы паставілі пад пагрозу бясьпеку рэгіёна, правёўшы ператрусы і арышты без дамоўленасьці з ірацкімі сіламі бясьпекі. Заява губэрнатара Магамэда аль-Вайлі прагучала пасьля таго, як брытанскія вайскоўцы абвясьцілі, што затрымалі 12 чалавек, падазраваных у нападзе на брытанскіх жаўнераў. Кіраўнік дзяржаўнай Паўднёвай кампаніі па электрыфікацыі Мутар Магамэд заявіў, што сярод арыштаваных – кіраўнік падразьдзяленьня ягонай кампаніі. Магамэд заявіў, што супрацоўнікі кампаніі пачнуць страйк, калі іхнага калегу ня вызваляць цягам 24 гадзінаў.
XS
SM
MD
LG