Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паранены сын Зьвіяда Гамсахурдзія


ТБІЛІСІ. 28-гадовы сын былога прэзыдэнта Грузіі Цотнэ Гамсахурдзія быў шпіталізаваны з рэзанаю ранаю ў грудзях. Дактары ацэньваюць ягоны стан як сур’ёзны. Паліцыянты адкрылі крымінальную справу, галоўная вэрсія – спроба самагубства. Цотнэ Гамсахурдзія – адзін з трох сыноў Зьвіяда Гамсахурдзія, першага постсавецкага прэзыдэнта Грузіі. Паводле афіцыйных зьвесткаў, ён скончыў жыцьцё самагубствам у 1992 г., празь некалькі месяцаў пасьля таго, як яго скінулі з пасады прыхільнікі Эдуарда Шэваднадзэ. Прыхільнікі Гамсахурдзія сьцьвярджаюць, што ён быў забіты.
XS
SM
MD
LG