Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моцны землятрус у Кашміры: тысячы загінулі


ІСЛАМАБАД. Пакістанскія чыноўнікі выказалі трывогу, што колькасьць ахвяраў землятрусу, які прайшоў у Паўднёвай Азіі ўчора й сёньня, можа аказацца вельмі вялікай. Цяпер загіблых – каля 1800 чалавек, толькі ў заходнім Пакістане загінулі больш за 500. Землятрус закрануў вялікія аддаленыя правінцыі, што ўскладняе працу ратавальнікаў. У некаторых рэгіёнах войска пераняло ратавальную апэрацыю, у іншыя ратавальныя каманды перакідваюцца на верталётах. Міністар унутраных справаў Пакістану Афтаб Ахмэд Хан Шэрпаа заявіў, што шмат вёсак у паўночных правінцыях “землятрус сьцёр з твару зямлі”. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 100 км ад Ісламабаду, у штаце Кашмір. Віджай Бакая, высокапастаўлены чыноўнік індыйскай адміністрацыі Кашміру, заявіў, што больш за 300 чалавек загінулі ў індыйскай частцы штату. (Бакая:) "У акрузе Барамуллаг загінулі 113 чалавек, зь іх у паселішчы Туры – 103. Тут разбураная большасьць будынкаў. Амаль 80% будынкаў у Туры разбураныя або моцна патрэскаліся”. Улады Музафарабаду, пакістанскага цэнтру Кашміру, кажуць, што там загінулі сотні людзей. Паведамляюць пра двух загіблых у Аўганістане, ля Джэлалабаду.
XS
SM
MD
LG