Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Птушыны грып можа "прыляцець" у Беларусь


БУХАРЭСТ. Румынія паведаміла пра выпадкі птушынага грыпу ў дэльце Дунаю. У краіне пачалі зьнішчаць хатніх птушак, каб спыніць распаўсюджаньне вірусу. Міністар сельскай гаспадаркі Румыніі Георге Флутур паведаміў:

(Флутур:) “Сёньня ў 14.45 лябараторныя досьледы паказалі наяўнасьць вірусу ў трох хатніх птушак у вёсцы Сімурлія дэ Джос у дэльце Дунаю. Паводле працэдуры, мы дашлем вынікі аналізу ў Брытанію для далейшага дасьледаваньня”.

Карантын накладзены на сем вакольных вёсак. Дэльта Дунаю – месца міграцыі дзікіх птушак зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі ды Скандынавіі. Улады Турцыі паведамілі, што хворыя птушкі выяўленыя на птушкафэрме на захадзе краіны. Дзяржсакратар аховы здароўя і абслугоўваньня ЗША Майкл Лівіт распачаў 10-дзённую паездку ў Праўднёва-Ўсходнюю Азію, каб абмеркаваць агульныя намаганьні па барацьбе з птушыным грыпам. Спэцыялісты цьвердзяць: калі вірус набудзе здольнасьць лёгка перадавацца ад чалавека да чалавека, памруць мільёны людзей за некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG