Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іракцы раздаюць тэкст канстытуцыі


БАГДАД. Ірацкія ўлады пачалі раздаваць тэкст праекту Ірацкай канстытуцыі перад рэфэрэндумам 15 кастрычніка. Канстытуцыю раздаюць на пунктах раздачы гуманітарнай дапамогі, у грамадзкіх установах, шпіталях, унівэрсытэтах і турмах. Ірацкія чыноўнікі выказалі спадзяваньне, што раздадуць усе 5 млн. асобнікаў. ААН дапамагла друкаваць асобнікі канстытуцыі. Прэзыдэнт Джалал Талабані прызнаў, што бальшыня сунітаў, відавочна, адхіляць канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG