Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніцтвам чэскага парлямэнту


Валер Каліноўскі, Менск Як паведаміла прэсавая служба адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 году, Аляксандар Мілінкевіч сёньня правёў у Празе сустрэчы са старшынямі ніжняй і верхняй палатаў парлямэнту Чэхіі Любамірам Зааралкам і Пшэмыславам Собаткам, а таксама зь першым намеснікам міністра замежных спраў Чэскай Рэспублікі Яраславам Баштам.

Абмяркоўваліся пэрспэктывы супольнай дзейнасьці беларускай апазыцыі пасьля правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Чэскія палітыкі дэкляравалі падтрымку дэмакратычным працэсам у Беларусі, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.

Раніцай 7 кастрычніка Мілінкевіч наведаў Альшанскія могілкі ў Празе, дзе ўсклаў кветкі да магілаў былых прэзыдэнтаў Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захаркі і Пётры Крэчэўскага. Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзіцца ў чэскай сталіцы на запрашэньне Вацлава Гаўла для ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі “Форум 2000”.

Падчас працы канфэрэнцыі заплянавана правесьці круглы стол на тэму “Дэмакратызацыя Беларусі: Роля міжнароднай супольнасьці”, а таксама выставу “Беларусь на пераломе ХХІ стагодзьдзя”.

Гл. таксама • Аляксандр Мілінкевіч наведаў магілы прэзыдэнтаў БНР (фота) a>
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG