Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Балі адсочаны тэрарыст


БАЛІ. Інданэзійская паліцыя абвясьціла, што высачыла аднаго з самых вядомых тэрарыстаў у Азіі. Паліцыя лічыць, што Нурдын Магамэт Топ кіраваў трыма тэрактамі на курортнай высьпе Балі на мінулым тыдні. Нурдына лічаць кіраўніком групоўкі “Джэмаа Ісламія”, аднаго з падразьдзяленьняў Аль-Кайды ў Паўднёва-Ўзсходняй Азіі. У мінулыя выходныя тры тэракты забралі жыцьці 22 чалавек, і з тых часоў паліцыя і сілы бясьпекі шукаюць тэрарыстаў, прачэсваючы Інданэзію, якая зьяўляецца архіпэлягам зь 10 тыс. выспаў і населеная 220-ю мільёнамі чалавек.
XS
SM
MD
LG