Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку -- "Сталёвы кулак"


БАГДАД. На захадзе Іраку пры сутыкненьні з ваеўнікамі забітыя шэсьць амэрыканскіх марскіх пехацінцаў. У правінцыі Анбар каля сырыйскай мяжы амэрыканскія й ірацкія войскі ужо некалькі дзён вядуць апэрацыю “Сталёвы кулак” супраць ваеўнікоў. Удзел бяруць каля 4 тыс. вайскоўцаў. 20 ваеўнікоў былі забітыя ў горадзе Хусайбах. У паўднёвым горадзе Басра брытанскія жаўнеры затрымалі 12 чалавек, якіх падазраюць у збройнай барацьбе. У даліне ракі Эўфрат знайшлі 10 выбуховых прыстасаваньняў.
XS
SM
MD
LG