Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёркскае мэтро зноў працуе


НЬЮ-ЁРК. Станцыя “Пэнсыльванія”, у якой перасякаюцца маршруты мэтро, аўтобусаў ды цягнікоў, зноў была адкрытая для нармальнай працы. У ноч з чацьвярга на пятніцу мэр і паліцыя абвясьцілі трывогу. У ФБР паступілі зьвесткі, што тэрарысты зьбіраюцца нанесьці ўдар па мэтро. Мільёны людзей ня толькі зь Нью-Ёрка, але й з прадмесьцяў выкарыстоўваюць “Pennsylvania Station” цягам дня. 7 ліпеня падобныя напады былі зьдзейсьненыя ў Лёндане й каштавалі жыцьця 56-ці людзям. Тады тэрарысты пранесьлі выбухоўку ў заплечніках.
XS
SM
MD
LG