Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як жыхары Наваполацку ацэньваюць шанцы Аляксандра Мілінкевіча заняць прэзыдэнцкую пасаду?


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Ці мае Аляксандар Мілінкевіч шанцы на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах, і ці ёсьць у нас наагул палітыкі, здольныя кінуць выклік спадару Лукашэнку? Гэтыя пытаньні задаваў жыхарам Наваполацку наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці мае Аляксандар Мілінкевіч шанцы на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах?”

(Спадар: ) “У Аляксандра Мілінкевіча ёсьць усе шанцы стаць пераможцам наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Іншая справа, што ў Беларусі выбараў можа і ня быць і, хутчэй за ўсё, ня будзе”.

(Спадар: ) “Калі мы ня будзем лопаць чым-небудзь, тады ёсьць, а так… няма. Трэба будзе папросту абараняць свой выбар, ісьці на плошчы, майданы ладзіць і ўсё такое…”

(Спадар: ) “Шанцы ёсьць, і вельмі вялікія. Калі мы зірнем на ягонае аблічча, дык гэта палітык эўрапейскага стандарту. Ён адукаваны чалавек, кандыдат навук, фізык. Гэта якраз той кіраўнік, які нам патрэбны, бо краіна бярэ кірунак на ноў-хаў, на сыліконавую даліну. І потым, ад чалавека, які ведае замежныя мовы, які выкладаў на Захадзе, відаць, будзе больш карысьці, чым ад прэзыдэнта, які прыйшоў са старшыні калгасу”.

(Спадар: ) “Удзельнічаць у выбарах дэмакраты павінны, і Мілінкевіч, калі абраны, мусіць удзельнічаць, але пры адной умове: што спадар Лукашэнка вылучацца ня будзе. Калі мы здолеем таго дамагчыся і спадар Лукашэнка ня будзе браць удзелу ў выбарах, дык шанцы ў Аляксандра Мілінкевіча, я думаю, вялікія, і я, вядома, аддам свой голас за прадстаўніка дэмакратычнай плыні”.

(Спадар: ) “У Мілінкевіча шанцы перамагчы на выбарах будуць, калі будуць сапраўдныя выбары. А калі будзе іх дэкарацыя, ніякіх шанцаў няма: будзе 90 адсоткаў на карысьць улады”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у нас наагул палітыкі, здольныя кінуць падчас выбарчай кампаніі выклік спадару Лукашэнку?”

(Спадарычна: ) “Такія людзі ёсьць, але выйсьці на палітычную арэну і не дазволіць створаная ў нас сыстэма. Ім проста не дадуць магчымасьці “засьвяціцца”.

(Спадарыня: ) “У чыіх руках будуць сродкі інфармацыі — тыя і перамогуць: мы ж толькі бачым ды чуем… Так што кідаць выклік Лукашэнку яны могуць толькі ў сябе на кухні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG