Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі ў Горадні Івана Романа, які раздаваў рабочым “Народную Волю”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня прыблізна ў 15.30 міліцыянты затрымалі ў Горадні прафсаюзнага актывіста Івана Романа, які раздаваў рабочым заводу аўтаагрэгатаў нумар газэты “Народная Воля” за 5 кастрычніка, што прысьвечаны Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Іван Роман раздаў 150 асобнікаў “Народнай Волі” каля прахадной заводу аўтаагрэгатаў. Пасьля гэтага яго затрымалі міліцыянты, сказалі, што павязуць у пастарунак у мікрараёне “Дзевятоўка”, і сталі чакаць машыны. У гэты момант я зьвязаўся з Романам па тэлефоне, і ён мне сказаў, што рабочыя ахвотна бралі газэту.

(Роман: ) “Людзі ведаюць, што газэту забаронена друкаваць у Беларусі і распаўсюджваць праз шапікі, што яна ідзе толькі па падпісцы. Яны з задавальненьнем бяруць, пагатоў у шапіках яе сапраўды няма. Тым больш гэты нумар, у якім пішацца пра Кангрэс, які адбыўся ў Менску”.

Міліцыянты сказала Івану Роману, што яго затрымліваюць “для высьвятленьня абставінаў”, а якіх абставінаў — не патлумачылі.

Сяргей Астраўцоў, Горадня.

На здымку: Іван Роман.
XS
SM
MD
LG