Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу Сяргея Скрабца перадалі ў Вярхоўны суд


Уладзімер Глод, Менск Адпаведнае паведамленьне 7 кастрычніка атрымаў Аляксандар Скрабец — малодшы брат вядомага апазыцыйнага палітыка, арыштаванага 15 траўня. Сяргея Скрабца абвінавачваюць у трох парушэньнях закону — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару.

Вядомы адвакат Гары Паганяйла гэтак камэнтуе рашэньне аб перадачы справы ў Вярхоўны суд:

(Паганяйла: ) “Суд Цэнтральнага раёну ўжо вынес прысуд некаторым фігурантам гэтай справы. І дзеля таго, каб стварыць бачнасьць быццам бы незалежнага разгляду, з улікам, прыкладам, загрузкі раённага суду, альбо грамадзкай значнасьці працэсу, грамадзкай цікавасьці да яго, справу перадаюць у Вярхоўны суд”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG