Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьпікер польскага Сэнату выступае за кантакты з беларускім грамадзтвам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Спадар Пастусяк запэўніў Станіслава Шушкевіча ў тым, што Варшава будзе заўсёды падтрымліваць дэмакратычныя рэформы ў Беларусі незалежна ад таго, якія палітычныя сілы будуць кіраваць Польшчай.

На ягоную думку поўная ізаляцыя Беларусі прывяла б да ўзмацненьня супрацоўніцтва афіцыйнага Менску з Масквой, а кантакты з высокапастаўленымі прадстаўнікамі беларускіх уладаў “азначалі б легалізацыю рэжыму, які мы лічым недэмакратычным”.

“У такой сытуацыі трэба ізаляваць усіх тых, хто вінаваты ў парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі і адначасова як мага больш актыўна кантакаваць з дэмакратычнымі сіламі і беларускім грамадзтвам”, - заявіў сьпікер польскага Сэнату Лёнгін Пастусяк.

Станіслаў Шушкевіч адначыў, што Польшча лепш ад іншых эўрапейскіх краінаў разумее тое, што адбываецца ў Беларусі і таму беларусы чакаюць дапамогі ад палякаў, сярод іншага, у прарыве інфармацыйнай блякады.
XS
SM
MD
LG