Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд Менску разглядае справу адміністратара царквы “Новае жыцьцё”


Любоў Лунёва, Менск Сёньня Маскоўскі суд г. Менску разглядае справу адміністратара пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Васіля Юрэвіча.

Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага набажэнства. Раней, паводле аналягічнага абвінавачваньня, Васіль Юрэвіч быў аштрафаваны на суму, эквівалентную чатыром тысячам даляраў. Цяпер яму пагражае яшчэ большы штраф, альбо пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 сутак. Днямі ў сп. Юрэвіча нарадзіўся чацьверты сын.

З 2-га верасьня вернікі царквы “Новае жыцьцё” пачалі акцыю пратэсту супраць дзеяньняў Маскоўскага райвыканкаму г. Менску, які мае намер перавесьці царкоўнае памяшканьне ў дзяржаўную ўласнасьць.
XS
SM
MD
LG