Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ню Ёрку чакаюць новых тэрактаў


НЮ ЁРК: Нюёрская паліцыя ўзмацніла сродкі бясьпекі пасьля таго, як улады атрымалі папярэджаньне аб рэальнай пагрозе новых тэрактаў. Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі начальнік нюёрскай паліцыі Рэйманд Кэлі заявіў, што атакі могуць адбыцца ў бліжэйшыя дні. Ён паведаміў, што паліцыя зьвяртае ўвагу на падазроныя сумкі і пакункі. Раней, мэр Ню Ёрку Майкэл Блюмбэрг паведаміў, што паводле Фэдэральнага разьведвальнага бюро, існуе пагроза атакаў на мэтро. У месцах публічнага транспарту зьявіліся дадатковыя паліцэйскія патрулі. Таксама кангрэсмэн Пітэр Кінг, старшыня камісіі бясьпекі назваў пагрозу новых тэрактаў “ рэальнай”.
XS
SM
MD
LG