Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што здольнае прымусіць выйсьці на вуліцу з пратэстам?


Галіна Абакунчык, Менск Што прымусіла бы вас выйсьці на вуліцу з пратэстам? Гэткае пытаньне мінакм на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

(Юначка:) “Адна бы я не пайшла. Мабыць, калі застацца без куска хлеба – тады ўжо”.

(Спадар: ) “Канечне, можна выйсьці, калі чалавека давесьці да вар”яцтва: зьвінаваціць яго ў чым-небудзь, да прыкладу, альбо зь ягонымі роднымі нешта зрабіць”.

(Карэспандэнтка: ) “Што б прымусіла бы вас выйсьці на вуліцу з пратэстам?”

(Спадарыня: ) “Каб у краіне быў тэрор – пайшла бы”.

(Юнак: ) “Паколькі я студэнт, то супраць прымусовай працы паводле прымусовага разьмеркаваньня, да прыкладу”.

(Спадар: ) “З пратэстам? Ну, калі бы ў краіне былі якіясь прыцясьненьні, каб урад рабіў нешта ня вартае – гэта магло бы мяне вывесьціт на вуліцу”.

(Спадарыня: ) “Калі бы ў краіне быў голад, холад, не хапала бы чаго-небудзь і штосьці трэба было зрабіць – выйшла бы”.

(Юнак: ) “Я за ўсё магу выйсьці: каб на мяжы паміж Беларусьсю й Расеяй была пастаўленая гэткая ж вялікая каменная сьцяна, як паміж Ізраілем і Палестынай. Беларусь павінна быць незалежнай”.

(Карэспандэнтка: ) “Што б прымусіла бы вас выйсьці на вуліцу з пратэстам?”

(Спадарыня: ) “Думаю, што наўрад ці нешта. Я такі чалавек талерантны й да ўсяго магу адаптавацца. І наўрад ці мяне нешта можа справакаваць на пратэст, бунт ці нават банальную пабытовую спрэчку”.

(Юнак: ) “Калі бомбы НАТА пачнуць падаць на маю мірную галаву”.

(Юнак: ) “Я такі чалавек, што выйду ў кожным разе, калі нават сто чалавек выйдзе. Мне гэткае становішча ўжо даўно надакучыла. І калі я іду на выбары й галасую, а мой голас лічаць ня так, як я прагаласаваў, то гэта раздражняе”.

(Юнак: ) “Супраць Лукашэнкі выйшаў бы, канечне, на вуліцу. І выходжу, хаджу на мітынгі. Надакучыла ўжо трываць гэтую хлусьню па тэлебачаньню. Хочацца жыць, як у Эўропе”.

(Юнак: ) “Прымусіла бы выйсьці крыўда за сваіх бацькоў, за сваіх продкаў, крыўда за цяперашняе становішча нашай краіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG