Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У чацьвер у Іраку загінулі як найменей 28 чалавек


БАГДАД. Сёньня ў Іраку ў выніку шэрагу тэрактаў і ўзброеных нападаў паўстанцаў загінулі як найменей 28 чалавек. У Багдадзе адбыліся адразу два тэракты. Сьямротнік узарваў бомбу ў аўтобусе, які перавозіў стажораў-паліцыянтаў. У іншым раёне гораду замінаваны аўтамабіль выбухнуў на шляху аўтакалёны з грамадзянскімі спэцыялістамі. На поўнач ад Багдаду на міне падарваўся амэрыканскі жаўнер. Узброеныя напады на ірацкіх паліцыянтаў і вайскоўцаў адбыліся ў чацьвер на поўначы і поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG