Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклікае Ўкраіну да рэформаў


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу заклікае новага прэм’ер-міністра Ўкраіны засяродзіць увагу на палітычных і эканамічных рэформах. Кіраўнік Эўракамісіі Хасэ Мануэль Барозу заявіў пасьля сустрэчы ў Брусэлі з кіраўніком украінскага ўраду Юрыем Ехануравым, што будучыня Ўкраіны з Эўропай. Але найлепшы шлях да гэтага – не займацца ўвесь час абмеркаваньнем пытаньня пра сяброўства ў Эўразьвязе, а дасягнуць канкрэтных вынікаў.
XS
SM
MD
LG